- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў хаду гісторыі. Ігнат Грынявіцкі стаіць у адным шэрагу з Тадэвушам Касьцюшкам, Кастусём Каліноўскім, Людвігам Зьвяждоўскі. Малады нарадаволец паказаў, што беларускі народ не прымірыўся з акупацыяй роднай зямлі і працягнуў традыцыю збройнага змаганьня з расейскім імпэрыялізмам. Дзякуючы яму у Пецярбурзе працягнутая традыцыя друкаваньня нелегальных газэтаў на беларускай мове, ягонымі намаганьнямі пабачыла сьвет газэта “Гоман”. Не шкадуючы свайго жыцьця ён зьдзейсьніў царазабойства ў спадзяваньні на лепшае жыцьцё для свайго народа.