- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта першая кніга Алеся Аркуша, якая выходзіць у Менскім выдавецтве. Доўгі час лідэр Таварыства Вольных Літаратараў выдаваў свае зборнікі альбо ў Полацку, альбо за мяжою. У "Прывідзе вясны" аўтар паставіў за мэту стварыць канцэптуальны зборнік – з агульным тэмбрам паэтычнага маўленьня, скразной тэмай, сюррэалістычным зьместам. Некаторыя з гэтых вершаў ужо сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў розныя анталёгіі, калектыўныя зборнікі: "Катрынка", "Над пожняй плачуць правады...", "Сталёвая рыба", "З майго сэрца вырасьце аер...", "Нонканфармізм". (Кнігі поштай)