- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
- Уся Белавежская пушча павінна стацца нацыянальным паркам. Толькі абавязковы ў нацпарку ахоўны рэжым выратуе яе адгібелі. Чым менш умяшальніцтва чалавека, тым лепш прыродзе - пераконваюць натуралісты, эколагі, людзі, якім рупна, каб уся пушча - а не толькі яе невялікі шматок - захавалася будучым пакаленням. - Не пагаджаемся на ўзбуйненне парку паводле дагэтуляшніх прынцыпаў. Пражываючыя ў наваколлі пушчы і скарыстоўваючыя яе багацці людзі не з’яўляюцца ні яе ворагамі, ні лішнім дадаткам, які можна пакінуць перад брамай. Мы таксама не хочам крыўдзіць пушчы - гэта голас самакіраванняў, якія прадстаўляюць мясцовае грамадства. (фрагмент)