be
pdf

Пяшчота

Бураўкін Генадзь
Вершы пра каханне

Кажуць, Пра пяшчоту ўсё напісана. Можа быць. Ну і няхай сабе. ...Конік у плячо мне ўткнуўся пысаю І ля вуха стрымана сапе. Цёплымі вільготнымі губамі Цягнецца нясьмела да шчакі. Падкаваным капытом зграбае Перасохлай гліны камякі. Косіць на мяне самотным вокам, Апускае грыву да зямлі, Быццам мы ў мінулым недалёкім Зь ім адну бяду перажылі. У абдымку мы стаім ля плоту, Пэўна, адчуваючы адно... Ну, а вы казалі: Пра пяшчоту Выказана ўсё даўным даўно...

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Бураўкін Генадзь
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1985
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 95 с., 21 см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1985 by Бураўкін Г.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org