- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Травеньская навальніца нацешылася маладой сілай і пакацілася над пушчаю далей, але дождж па-ранейшаму шамацеў так заўзята, што ў ягоным шуме дазвання раставала таканне старых ходзікаў. У цеснаватай леснічоўцы было сутонна і плаваў слабы пах мяты і яшчэ нейкіх сухіх зёлак, што пучкамі віселі на шастку ў цёмным надпеччы. Падраная падушка з натрушаным на прыпеку пер'ем і луснуты гаршчок-спарыш у прыдзверным куце казалі воку, што гаспадары чамусьці пакінулі сваё жытло і калі вернуцца - невядома. Аднак цяпер людзі тут былі. Двух зусім маладых і двух старэйшых мужчын у аднолькавых шэрых світках без шнуроў і ў высокіх, да каленяў, ботах з першага погляду можна было прыняць за паляўнічых. Здавалася, яны ад раніцы гойсалі па лесе, і цяпер пушча падаравала ім гэтую схоўню ад залевы. (фрагмент)