- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На адной кватэры жыді тры дружбакі: нампаліт камандзіра палка маёр Кудзельскі, старшы ўрач налка капітан медыцынскай службы Бародзіч і капітан Левакоўскі — інструктар палітаддзела злучэння. Дружба ў іх была даўняя, з часоў Айчыннай вайны. Але, як кажуць, нічога вечнага на зямлі няма. Першы ажаніўся Левакоўскі і пераехаў на другую кватэру. Не забавіўся і Бародзіч: цераз месяц згулялі вяселле, і ён перабраўся на кватэру да жонкі. Кудзельскі некаторы час жыў адзін, а потым выбыў у другое злучэнне. Бародзіч трэці тыдзень сумаваў па дружбаку, і толькі тэрміновая работа па выпрабаванню лётчыкаў у баракамеры на вышыняўстойлівасць, якой ён займаўся з раніцы да цямна, адцягвала ўвагу, не дазваляла сумаваць. (фрагмент)