- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі быў заснаваны 6 кастрычніка 2010 года ў г. Коўна (Літва) на сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і літоўскай акадэмічнай і экспертнай супольнасці. Кангрэс ініцыяваны як штогадовая сустрэча беларускіх і замежных навукоўцаў, экспертаў, аналітыкаў, прадстаўнікоў грамадскіх і дзяржаўных інстытуцый, якія займаюцца даследаваннем Беларусі. Місія Кангрэсу – развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічным і грамадскім асяродку краіны, рэгіёна і свету. Кангрэс бачыцца месцам прэзентацыі вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага, правядзенне Кангрэсу з’яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, наладж вання нефармальных кантактаў. Кангрэс дазволіць сістэматызаваць веды пра Беларусь, а таксама заахвоціць практыку ўзаемнага супрацоўніцтва і камунікацыі. Кангрэс разлічаны на ўдзел шырокага кола спецыялістаў з Беларусі, Еўрапейскага Саюза, Расіі, ЗША, Украіны і іншых краін свету. Праца Кангрэсу спалучае традыцыйныя пасяджэнні з арганізацыяй экспертных панэляў і грамад скіх дыскусій па актуальных тэмах беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.