Пяты выпуск альманаха ЕГУ “CTRL+S” прэзентуюць у Вільні
2026-03-04 16:44
З'явіўся пяты выпуск альманаха Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта «CTRL+S», прысвечанага культурнай спадчыне. Тэма сёлетняга выдання — «Пачатак спадчыны». 5-годдзе альманаха ўсіх ахвочых запрашаюць адзначыць 6 сакавіка ў Віленскім беларускім музеі.
«Мы паспрабавалі ўхапіць феномен? як старое і мала патрэбнае становіцца каштоўным, хто запускае гэты працэс і, галоўнае — чаму?» — каротка тлумачыць канцэпцыю выпуска навуковы рэдактар Сцяпан Стурэйка.
Прэзентацыя новага выдання і святкаванне 5-годдзя альманаха «CTRL+S» пройдзе ў Вільні 6 сакавіка.
Пачатак: 18:30
Адрас: Vilniaus g. 20 (Віленскі беларускі музей імя І. Луцкевіча)
У праграме:
міні-выстава, прысвечаная кароткай, але насычанай гісторыі альманаха;
прэзентацыя найноўшага пятага выпуска;
сустрэча з аўтарамі;
магчымасць набыць прыгожы папяровы асобнік;
і яшчэ спадарству будзе яўлены сапраўдны цуд нараджэння спадчыны.
З папярэднімі выпускамі можна азнаёміцца на адмысловым сайце
journals.ehu.lt.