- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За дзевяць год вучобы ў школе Аксана ні аднога разу не забыла пра дамашняе заданне. Нават калі прыкрая ангіна ўклала яе ў ложак, усё роўна яна кожны вечар, патэлефанаваўшы сяброўцы, выконвала не толькі пісьмовыя заданні, але чытала і вусныя. Аднойчы і назаўсёды яна вырашыла, што калі ты нешта абавязаны зрабіць, значыць гэта павінна быць выканана. Складзены ёю і вывешаны над сталом распарадак дня быў для яе найвышэйшым законам, кожны пункт яго выконваўся непахісна. І нават маці, калі планавала распачынаць генеральную ўборку кватэры, звярала свае планы з распарадкам дня сваёй дачкі. На лета распарадак дня Аксана складала не менш строгі. Для чытання складаўся яшчэ і асобны план: якую кніжку калі пачаць чытаць і калі закон-чыць. Кнігі Аксана брала ў бібліятэцы на ўсё лета адразу — там працавала яе цётка, якая дазваляла гэта рабіць. (фрагмент)