be
epub

Радно і крыж Анатоля Сыса

Аўраменка Васіль
Эсэ

“Незалежнасць – гэта…” – пісаў у 1990 годзе Уладзімер Арлоў у сваім знакамітым эсэ. І для большасці слова “незалежнасць” тады стала адкрыццём, акном у вольны свет, пачаткам новай эпохі і невядомых раней магчымасцяў. Быў, праўда, чалавек, для якога той час стаў зенітам славы і, адначасова, – схілам яркага творчага палёту, які хутка перайшоў у самотныя бадзянні па нізінах бязмэтнага існавання. Прага незалежнасці выявілася татальнай залежнасцю ад жорсткіх будзённых праблемаў і наканаваных лёсам непераадольных каляінаў жыцця. Гэтым чалавекам быў паэт Анатоль Сыс. Паэзія не прафесія і нават не стан душы. Гэта – крыж і цяжар паклікання, і, каб выжыць, ты мусіш яго несці няспынна. Паэзія – гэта залежнасць, накшталт наркатычнай, і той, хто сапраўды паспытаў яе чары, рэдка можа ад іх адмовіцца, хіба толькі патрапіўшы ў якую іншую залежнасць. Паэзія – вольная пані, і ніхто не можа сілай набіцца да яе нават у каханкі (а не тое што ў мужы), пакуль яна сама не зробіць свой выбар. Але ж тады ўжо літасці не чакай… (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
  • Copyright: © 2023 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Радно і крыж Анатоля Сыса. Эсэ; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 225-230 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org