Рамуальда Сабалеўская: Род Ленскіх паказаў, як гаспадарыць на беларускай зямлі
2020-07-13 12:54
У парку-музеі інтэрактыўнай гісторыі «Сула» пад Менскам прайшло свята беларускай мовы i культуры.
Значэнне роду Ленскіх для мясцовасці назвала захавальніца музея ў Сулах Рамуальда Сабалеўская:
– Ленскія прыйшлі сюды, землі ўжо належалі Радзівілам, але яны былі ў занядбаным стане, чакалі сапраўднага гаспадара. А калі прыйшлі сюды Ленскія, зямля адчула, зразумела, што гэта тыя, каго яна так доўга чакала. Яны таксама ў сваю чаргу адчулі, што гэта іх месца, і засталіся тут на вельмі працяглы час – з 1774 па 1939 год. Яны заслужылі права ганаровых прыхаджанаў, і кожны дзень мы карыстаемся тым дабром, якое яны пакінулі.
Падчас свята госці змаглі наведаць адноўлены сядзібны дом-музей і прынялі ўдзел у гульнях, танцах і конкурсах пад гукі беларускай музыкі.
Беларускае Радыё Рацыя