- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На апошнім павароце перад школаю Змітрок спыняецца і доўга глядзіць з-пад рукі на агромністае, ружовай імглой ахутанае неба. Каторы дзень хлопец прагне ўбачыць — як тухне апошняя, самая зыркая зорка, і кожнага разу, пакуль ідзе ад Мартулёвай хаты да павароткі, тая без следу знікае. Сёння ён нават спрабаваў ісці, не адрываючы вачэй ад неба, ды ўзбіўся на сумёт і набраў у валёнак снегу. Дарогу звечара перамяло, таму трэба глядзець пад ногі й ступаць у санную каляіну. (фрагмент)