- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мікола Ілляшэвіч, бадай, першы даследчык складанага пытання расейскай палітыкі на землях былога Вялікага літоўскага Княства. Аўтар падрабязна аналізуе змены, якія ўводзіліся расейскай дзяржавай на Беларусі адразу пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. Безумоўна, што першае, чым занялася Кацярына ІІ - гэта адміністрацыйныя рэформы. З моманту новага падзелу ўтвараліся новыя раёны і губерніі. Здаецца, што для імператрыцы гэта была своеасаблівая забава, яе рэформы успрымаюцца як эксперыменты ў галіне адміністрацыйнага заканадаўства. Але найбольш цікавым і вострым пытаннем унутранай палітыкі Расеі было рэлігійнае пытанне. На думку даследчыка драпежніцкія помыслы расейскай дзяржавы праявіліся менавіта ў аспекце рэлігійнай нецярпімасці і барацьбы з ўніяцтвам. Не менш важным былі змены і ў сялянскім пытанні. Рэч Паспалітая нашмат апераджала Расейскую Імперыю ў пытаннях развіцця капіталізму. Таму разам з прыходам расейскага заканадаўства становішча сялян пагоршылася. Увогуле, паводле меркавання Міколы Ілляшэвіча, Расея падчас падзелаў РП не прынесла асаблівага пазітыву на захопленыя землі. Асабліва востра гэта праявілася і ў сістэме адукацыі, якую на Беларусі прадстаўлялі Іезуіцкія калегіюмы. (Н.Г.)