Размова пра літаратуру, палітыку, чалавечыя драмы і выбары Лешкам Шэрэпкам — Лешэк Шэрэпка прэзентуе кнігу «Беларускі снайпер» у Беластоку
2025-12-19 16:45
Запрашаем на сустрэчу з Лешкам Шэрэпкам — аўтарам рамана «Беларускі снайпер», былым амбасадарам Рэспублікі Польшча ў Беларусі!
Калі? - 20 снежня (субота). Час - 18.00
Дзе? - Хаб "Новая Зямля" ul.Św.Rocha 5 lok. 32
Палітычны трылер, кніга пра Беларусь, раман пра каханне.
Перад вамі ўнікальная магчымасць пазнаёміцца асабіста з аўтарам напружанага палітычнага трылера
«Беларускі снайпер», які раскрывае
цёмныя механізмы сучаснай Беларусі і паказвае, як
нараджаецца супраціў у сэрцы чалавека, вымушанага служыць сістэме.
Раман
«Беларускі снайпер» — гэта гісторыя
Алега Прыбылоўскага, сілавіка і снайпера, які шмат гадоў быў адным з «надзейных людзей» рэжыму. Але, сутыкнуўшыся з праўдай пра тое, што адбываецца за фасадам «стабільнасці», ён апынаецца перад драматычным выбарам. У гэтым выбары вялікую ролю адыгрывае каханне, якое становіцца для героя крыніцай сілы і нагадвае пра чалавечую годнасць у краіне страху і прымусу.
На сустрэчы аўтар раскажа:
- як узнікла ідэя рамана і чаму ён звярнуўся да тэмы сучаснай Беларусі,
- што натхніла на стварэнне вобраза галоўнага героя,
- як даследаванне механізмаў аўтарытарнай дзяржавы паўплывала на структуру аповеду,
- чаму, нават у самых цёмных абставінах, у гісторыі застаецца месца каханню.
Гэта будзе размова пра літаратуру, палітыку, чалавечыя драмы і выбары, якія могуць змяніць лёс чалавека.
Чакаем Вас у суботу 20 снежня 2025 а 18.00 у
Хабе «Новая Зямля» ul. Św.Rocha 5 lok. 32
https://maps.app.goo.gl/weYvcAoeXJS1Fy5u9