- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Рэ́чыца — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 64 731 чал. (2009). Знаходзіцца за 50 км ад Гомелю. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель — Каленкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Каленкавічы, Сьветлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Рачны порт. Рэчыца — даўняе магдэбурскае места, адзін з гістарычных цэнтраў Панізоўя.