„Рэферэндум адносна завода АКБ – гэта абсурд”
2020-06-29 16:43
Не ўсе ўдзельнікі акцыі супраць акумулятарнага завода згодныя з неабходнасцю правядзення рэферэндума ў Берасці, нягледзячы на тое, што прадстаўнікі ўлады дамовіліся з некаторымі сябрамі ініцыятыўнай групы.
Актывісты не вераць у такую працэдуру, але пакуль што ўстрымліваюцца ад каментароў:
– На мой пагляд гэта абсалютна непатрэбнае мерапрыемства, ні да чаго добрага яно не прывядзе. І ў інтарэсах людзей працаваць не будзе. Па-мойму, гэтае пытанне абсурдна гучыць. Як можна праводзіць рэферэндум па пытанню будаўніцтва, якое адпачатку было незаконным?
У нядзелю, 28 чэрвеня, на сходзе ў Берасцейскім гарадскім выканаўчым камітэце, што быў прысвечаны рэферэндуму, праваабаронца Раман Кісляк заклікаў найперш вызваліць блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна. А ўсіх удзельнікаў штотыднёвай акцыі з плошчы Леніна да выканаўчай улады суправаджаў АМАП і не даў правесці традыцыйную акцыю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце