- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Карнеенка: Асобныя праявы лібералізацыі яшчэ не сталі сістэмнымі. Безумоўна, рэгістрацыя Руху станоўчы фактар, які сведчыць аб пэўных пазітыўных пераменах у нашым грамадстве. Але мы не схільны абсалютызаваць гэтае рашэнне таму, што асобныя праявы лібералізацыі яшчэ не сталі сістэмнымі і не набылі незваротнага характару. Як і вяртанне ў афіцыйны распаўсюд адной-двух незалежных газет не азначаюць наступленне эры свабоды слова ў краіне, так і рэгістрацыя некалькіх структур грамадзянскай супольнасці не з’яўляецца безумоўным фактам свабоды дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў у Беларусі Мы памятаем, што некалькі арганізацый і палітычных партый пакуль не атрымалі афіцыйнай рэгістрацыі і заяўляем аб сваёй салідарнасці з імі ў пытаннях свабоды грамадска-палітычнай дзейнасці. Да гэтага часу шэраг аб’яднанняў, такіх як праваабарончы цэнтр “Вясна”, Гомельскае абласное аб’яднанне “Грамадзянскія ініцыятывы” не могуць аднавіць сваёй афіцыйнай дзейнасці нягледзячы на станоўчае рашэнне па іх справах Камітэта ААН па Правах Чалавека.