- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Частка зьмешчаных у гэтым зборніку вершаў (15 з 26х) была апублікаваная ў газэце «Беларус» (№ 303304, жнівеньверасень 1982 г.). Рэшта друкуецца ўпяршыню. Вершы былі напісаныя ў Менску ў 1981 годзе. Аўтар іхны, чалавек сярэдняга веку, жыве й цяпер у БССР. Творы ягоныя, восем рукапісных лісткоў, дайшлі да рэдакцыі «Беларуса» навакольнымі шляхамі й друкуюцца бязь ведама й згоды аўтара. Загаловак гэтай кніжыцы (захоўваючы ў ёй парадак вершаў згодна з рукапісам) далі мы самі, назваўшы зборнік загалоўкам першага вершу — «Рэха малітвы». У гэтым аднастрофным вершы добра ўняты аўтараў пагляд на паэзію, як на працэс творчасьці вольнае, паза «зямнымі багацьцямі», паза «ўзнагародай» ці «карай». Прычым паэзія для Зьніча — ня толькі музыка слова («рыфмы»), але й інтэлект («паняцьці»), спалучэньне прыгожага з разумным. (Я. Запруднік, Паэзія Зьніча, фрагмэнт)