- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Камісія па правах чалавека, кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Хартыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, палажэннямі Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека ды іншымі дамовамі па правах чалавека, якія могуць быць выкарыстаныя, зноў пацвярджаючы, што ўсе дзяржавы-сябры абавязаныя заахвочваць і абараняць правы чалавека і падставовыя свабоды і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы, памятаючы пра тое, што Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Факультатыўнага пратакола да яго, Міжнароднага пакта аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах, Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі, Канвенцыі супраць катаванняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых відаў абыходжання і пакарання, Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі жанчын і Факультатыўнага пратакола да яе і Канвенцыі аб правах дзіцяці і Факультатыўнага пратакола да гэтай Канвенцыі, які датычыцца гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі…