Роварныя вандроўкі веласуполкі «Вярстак»
2020-07-13 16:19
У Полацк вярнуліся пасля дзесяцідзённай роварнай вандроўкі па захадзе Беларусі сябры полацкай веласуполкі «Вярстак».
Распавядае ўдзельнік вандроўкі Аляксей Корабаў:
– Пачалі мы з Вілейкі і паехалі па Гарадзеншчыне па касцёлах, потым у Берасце, Белавежу і зноў жа вярнуліся на Гарадзеншчыну, Наваградак. І адтуль ужо праз Маладзечна да Полацка даехалі. 10 дзён, тысяча кіламетраў.
Полацкая веласуполка «Вярстак» адметная тым, што ўсе яе сябры прыхільнікі беларускай мовы. Яны актыўна наведваюць моўныя курсы «Жывая мова». Лідар веласуполкі Сяржук Хвасцёнак – адзин з арганізатараў курсаў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя