- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Брытанскі міністар па справах Эўропы Дэйвід Лідынгтан заявіў, што ён глыбока занепакоены папраўкамі ў беларускім заканадаўстве, якія абмяжуюць дзейнасьць грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі. "Я глыбока занепакоены заканадаўчыя папраўкамі нядаўна зацьверджанымі беларускім парлямэнтам. Калі яны будуць ужывацца, дык надалей узмацняць жорсткія абмежаваньні з боку рэжыму на дзейнасьць групаў грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі ў Беларусі, што зробіць для іх немагчымым эфэктыўна працаваць і адыгрываць сваю належную ролю ў дэмакратычным грамадзтве», - сказаў Лідынгтан.