- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзевяць гадоў без Рыгора Барадуліна. Сышоўшы, паэт вельмі павольна вяртаецца назад. Размова, вядома, пра ягоныя кнігі, якія даўно рэдкія госці ў беларускіх выдавецтвах. І тут найперш варта згадаць тытанічную самаахвярную працу Наталлі Давыдзенка па ўкладанні адзінаццацітомных «Дзённікаў і запісаў» Барадуліна. Што ж тычыцца яго паэтычных кніг, то, мусіць, апошняя – «У ката́ Мірона чорная карона», укладзеная паэткай Аксанай Спрынчан і выдадзеная «Кнігазборам». Кніга са сваёй таямнічай гісторыяй, пра якую, зрэшты, наўрад ці хто ведае хоць бы таму, што сам паэт маўчаў пра гэта. Кажуць: «Без кота и жизнь не та». Так было і ў Рыгора Барадуліна. Ён згадваў, што калі быў яшчэ хлопчыкам, дык у яго быў кот Мірон. І хоць маленькаму Рыгору хацелася сабаку, але ўсё жыццё ў яго былі каты́, прычым вулічныя. Так, аднаго ў сметніцы знайшлі, ён пражыў шэсць гадоў, пакуль не патрапіў пад машыну. Потым была рыжая котка з адпаведнай мянушкай – Рыжуля. Яе каціны век доўжыўся без двух месяцаў дваццаць адзін год. (Фрагмент)