be
pdf

Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя. Кніжкі Людмілы Рублеўскай адметныя зваротам да нашай гісторыі. Родны сьвет адкрываецца для паэткі як сьвет вялікай і багатай духоўнай спадчыны. Мінулае яе цікавіць у канкрэтных асобах і падзеях. Л. Рублеўская малюе вобразы беларускай гісторыі X-XX стагодзьдзяў. Пошук духоўны – неад'емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнасьці формаў вобразатворчасьці, узбагачае стылёвы лад верша. У творах паэта гарманічна зьнітаваны лірызм і грамадзянская прыўзьнятасьць пачуцьця. В. Шніп устурбавана гаворыць пра цану адцураньня ад сьвятыняў душы, пра неабходнасьць вяртаньня да Бога, да вечнага і прыгожага. Голас нярэдка набывае драматычную афарбоўку.

Беларускія аўтары: Рублеўская Людмiла, Шніп Віктар
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопіса Куфэрак Віленшчыны
  • Месца выхаду: Маладэчна
  • Дата выхаду: 2001
  • Памеры: 82 с., 17 см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2001 by Рублеўская Л., Шніп В.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 312, MiOKB — 8432
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org