- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вясна. Дазваляецца чытачу маляваць вясну па свайму густу. Салоўка спявае. Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку? Яна сваімі спевамі давала натхненне (як даўней гаварылі) песнярам усіх краёў зямлі. Пакаленне за пакаленнем ткала шматмільную плахту вякоў, а салоўка ўсё спяваў ды спяваў, дыктаваў вершы рамантычна настроеным юнакам. Істужкаю гэтых вершаў можна аплятаць галу зямлі, як гліняны гляк дротам. Калі не верыце — папрабуйце! Ці варта чапаць гэту маленькую шэрую птушачку? (фрагмент)