- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нарадзіўся 04.02.1934 у в. Паўлаўшчына Глыбоцкага р-на Віцебскай вобласці. Беларускі вучоны ў галіне эканамічнай інфарматыкі, прафесар. Сябар клуба “Спадчына” (1988 г.)
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі (1957 г.). Выкладчык рахункова-бухгалтарскай школы ў Віцебску (1957 – 1959 гг). Аспірант Маскоўскага эканоміка-статыстычнага інстытута (1960 – 1963 гг). Кандыдат эканамічных навук (1963 г.). Малодшы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі АН БССР (1963 – 1964 гг.). З 1964 г. у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце: старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедрай (1965 – 1986), дэкан вячэрняга факультэта (1976 – 1978 гг.), прафесар кафедры (1986 – 2001 гг). Звольнены з працы па палітычных матывах.
Аўтар навуковых прац па эканамічнай інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі звестак, аўтаматызацыі ўліку; стваральнік кафедры новых тэхналогій у гэтай галіне. Аўтар метадычна-навуковай літаратуры, дапаможнікаў і падручнікаў для эканамічных тэхнікумаў і ВНУ. Па яго падручніках вучацца студэнты і па сённяшні дзень. Надрукаваў звыш 100 навуковых прац. Аўтар першага “Руска-беларуска-англійскага слоўніка па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы” (1992 г.), першых вучэбных дапаможнікаў на беларускай мове (1996 г, 2000 г.). Пасля звальнення з працы ў 2001 г., 2003 г. і 2005 г. падрыхтаваў і надрукаваў за мяжой (у Расіі) два вучэбныя дапаможнікі (на рускай мове), адзін з якіх выйшаў дзвюмя выданнямі. Гэтыя кнігі кіраўніцтва БДЭУ выдаць на беларускай мове не дазволіла.
Да 1995 г. шмат разоў атрымліваў узнагароды ад рэктарата і міністэрства: медалі, ганаровыя граматы, граматы, падзякі, грашовыя прэміі.
Па ўласнай пісьмовай заяве выйшаў з КПСС ў маі 1991 г. Сябар ТБМ імя Францыска Скарыны і ТБШ, некалькі скліканняў абіраўся ў вышэйшыя органы кіравання. Прымае актыўны ўдзел у рабоце БНФ “Адраджэнне”. Выступае ў друку, на канферэнцыях, дзе разглядаюцца праблемы нацыянальнай культуры, навукі і адукацыі. За ўдзелы ў мітынгах неаднаразова быў збіты і пасаджаны ў турму.
Уганараваны медалём Герба “Пагоня” (23.03.1997 г.) за актыўны ўдзел у нацыянальным Адраджэнні і змаганні за родную мову; імянным Срэбным пярсцёнкам з выявай Герба “Пагоня” і надпісам “Жыве Беларусь” (25.03.2003 г.) і апаведнымі дыпломамі. Занесены ў кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.
У кніжцы змешчаны артыкулы аўтара, у якіх апісаны факты, падзеі, мерапрыемствы ў жыцці беларускага грамадства на ніве беларускага адраджэння на мяжы ХХ і ХХI стагоддзяў. Пададзены як бы факталагічны зрэз жыццядзейнасці беларускага грамадства ва ўмовах навязанага беларусам так званага двухмоўя, адкрытай... Болей »
Слоўнiк-даведнiк зьмяшчае больш за 3000 найбольш ужывальных тэрмiнаў па iнфарматыцы й вылiчальнай тэхнiцы. Кожны тэрмiн прыводзiцца на беларускай i ангельскай мовах i даецца яго тлумачэньне па-беларуску. Мэта слоўнiка — спрыяць замацаваньню й далейшаму развiцьцю беларускамоўнай тэрмiналёгii па iнфарматыцы... Болей »
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы... Болей »
У слоўнік уключаны каля тысячы няйбольш шырокаўжывальных словаў i тэрмінаў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Гэта першы слоўнік беларускай тэрміналогіі гэтых галінаў мавукі (аўтару невадомы падобныя). Слоўнік разлічаны на шырокага чытача: вучняў і настаўнікаў, студэнтаў і выкладчыкаў, навукоўцаў, практыкаў... Болей »