- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік склалі матэрыялы выступленняў на Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе», якая адбылася 27 красавіка 2000 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. У дакладах асэнсоўваюцца актуальныя праблемы філалагічнай... Болей »
У дапаможніку разглядаюцца гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы, гісторыі мовы, стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі, з’ява білінгвізму і моўнай інтэрферэнцыі, асаблівасці навуковага стылю мовы, структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту, сістэма жанраў навуковай літаратуры.... Болей »
Гэтае імя сёння добра ведаюць не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі. П.У.Сцяцко ўваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэту славістаў, у склад Міжнароднага Камітэту беларусістаў; удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў (апублікаваны два яго выступы ў “Матэрыялах... Болей »
Навучыць грамаце дзяцей — задача не з лёгкiх. Гэты перыяд вельмi цяжкi i для дзяцей, i для настаўнiкаў. Дзецi падрыхтоўчых класаў прыйшлi ў школу з радасным чаканнем чагосьцi незвычайнага, цiкавага, новага. Але, на думку Ш.А.Аманашвiлi, iх прыцягвае “не само вучэнне, а яго вынiк: яны хочуць умець чытаць... Болей »
У дапаможніку змяшчаюцца заданні і практыкаванні для практычных і лабараторных заняткаў па ўсіх праграмных тэмах лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пераважаюць заданні, зарыентаваныя на творчы пошук з боку студэнта, набыццё ўменняў самастойнай работы са спецыяльнай літаратурай... Болей »
Разглядаюцца асноўныя пытанні тэорыі і практыкі беларускай навуковай тэрміналогіі, даецца класіфікацыя лексікі з пункту гледжання сфер яе выкарыстання, раскрываецца спецыфіка лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі. Прапануюцца пытанні для самаправеркі і заданні да практычных заняткаў. Прыводзіцца... Болей »
Poniższe wydanie zostało przygotowane dzięki współpracy kilku organizacji. Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne — IDEE dziękuje za pomoc przede wszystkim Redakcji Czasopisma „Arche", która przygotowała białoruską edycję wydania; Stowarzyszeniu „Kulturny Kantakt", którego współpraca przy wyborze... Болей »
Poniższe wydanie zostało przygotowane dzięki współpracy kilku organizacji. Wschodnioeuropejskie Centrum Demokratyczne — IDEE dziękuje za pomoc przede wszystkim Redakcji Czasopisma „Arche", która przygotowała białoruską edycję wydania; Stowarzyszeniu „Kulturny Kantakt", którego współpraca przy wyborze... Болей »
Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак... Болей »
Вучэбны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексі-ка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах» з’яўляецца другой часткай вучэбнага дапаможніка «Беларуская мова (прафесійная лексіка). Практыкум» (Гродна, 2000). Створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праг-рама... Болей »
У манаграфіі ўпершыню на вялікім фактычным матэрыяле ўсебакова разглядаюцца варыянты фразеалагізмаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове, вызначаюцца прычыны іх узнікнення і існавання. Адрасуецца студэнтам філалагічных спецыяльнасцей ВНУ, настаўнікам беларускай мовы і ўсім, хто цікавіцца фразеалогіяй.... Болей »
У сістэматызаваным выглядзе прадстаўлены звесткі аб тым, якія спалучэнні слоў не з’яўляюцца словазлучэннямі. Вылучаны і праілюстраваны ўсе тыпы сінтаксічна непадзельных словазлучэнняў беларускай мовы. Паняцці «модус» і «прапазіцыя» выведзены з вучэбнага дапаможніка з прычыны адсутнасці адзінага іх разумення... Болей »
Прадстаўлены шматаспектны навукова прадуманы агляд найбольш распаўсюджаных у маўленні экспрэсіўных сінтаксічных фігур: вызначаюцца іх структура, функцыя, сфера ўжывання. Змешчаныя ў дапаможніку разнастайныя мастацкія і прафесійна накіраваныя тэксты, а таксама арыгінальныя да іх заданні прадугледжваюць... Болей »
Раскрываецца гісторыя і паходжанне звыш 400 фразеалагічных адзінак, паказваецца іх жыццё ў часе і прасторы. Этымалагізацыя гэтых выразаў літаратурнай мовы ажыццяўляецца ўпершыню. У дадатку апісваюцца новыя словы апошніх гадоў яшчэ не ўключаныя ў акадэмічныя даведнікі беларускай літаратурнай мовы, і прыказкі... Болей »
Зборнік складаецца з дзвюх частак. Яго аўтары, вядомыя вучоныя і прадстаўнікі маладога пакалення ў беларускай навуцы, выказалі новыя погляды на развіццё літаратуры, мовы, асветы ў Беларусі і Польшчы, прасачыўшы гэтыя складаныя працэсы ад XVI да канца ХХ стагоддзя. Усе працы ахоплены адзінай канцэпцыяй... Болей »
У манаграфіі выкладаецца распрацаваная аўтарам арыгінальная канцэпцыя метрадынамікі празаічнага выказвання. Упершыню ў гісторыі літаратуразнаўства апісаны механізм атрымання з дапамогай камп’ютарнай апрацоўкі тэксту метрычных аўтарскіх эталонаў і разгледжана сістэма іх дынамічнага ўзаемадзеяння. «Рытмічны... Болей »
Гэта кніга — трэцяя, заключная частка шырокага збору дыялектнай лексікі з усходу Беларусі. Першая і другая часткі збору выйшлі адпаведна ў 1993 і 1996 гадах. У кожным слоўнікавым артыкуле падаецца тлумачэнне слова, неабходныя граматычныя і стылістычныя паметы. Ствараецца наглядны малюнак форма- і словаўтваральнай... Болей »
Аўтар дзеліцца сваімі развагамі пра шляхі ўдасканалення беларускага правапісу, аналізуе тыповыя парушэнні сістэмы нашае мовы ў галіне марфалогіі і сінтаксісу, на шматлікіх канкрэтных прыкладах разглядае праблемы яе лексічнага нармавання. Кніга будзе карыснаю журналістам, выдаўцам, настаўнікам, студэнтам... Болей »
У манаграфіі раскрываюцца асаблівасці фармальнай і семантычнай адаптацыі французскіх запазычанняў (галіцызмы) беларускай моўнай сістэмай. Выяўляюцца тыя зрухі, якія адбываліся ў семантычнай структуры гэтых слоў на глебе беларускай мовы ва ўзаемасувязі з яго спрадвечнай лексікай, паказваецца словаўтваральны... Болей »
Гаворкі Беласточчыны знаходзяцца ў межах т.зв. кантактнай зоны, якая ўтварылася ў выніку ўзаемадзеяння дыялектных масіваў усходнеславянскіх і заходнеславянскіх моў. У гэтым плане ім характэрны інавацыйныя працэсы, цэнтры зараджэння якіх лакалізуюцца па-за межамі кантактнай зоны. Разам з тым, у самой... Болей »