- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт)