- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта кніга пра мужных сыноў Беларусі — удзельнікаў гераічнага паўстання 1863 года, накіраванага супраць засілля царызму і прыгонніцтва. Падзеі 1863 года заўсёды будуць вабіць нас глыбокім інтэрнацыяналізмам. Лозунг «За нашу і вашу свабоду!» быў баявым клічам паўстанцаў. У агні баёў гартаваўся рэвалюцыйны саюз беларускага, рускага, польскага і літоўскага народаў. Менавіта ў гэтыя гады ўзнік беларускі рэвалюцыйны друк, прагучаў мужны голас «Мужыцкай праўды», нарадзілася беларуская сялянская дэмакратыя, якая адыграла ў паўстанні выдатную ролю. У цэнтры кнігі фігуры трох беларускіх рэвалюцыянераў-шасцідзесятнікаў — Кастуся Каліноўскага, Антона Трусава, Францішка Багушэвіча. Па-рознаму склаўся іх лёс, але ўсе яны аднолькава самааддана — зброяй і словам — змагаліся за народнае шчасце, усе яны да апошняга дыхання, гаворачы словамі М. Някрасава, сеялі разумнае, добрае, вечнае.