be
Шэпты

Шэпты

Мялешка Міхась
Апавяданне

Публіцыст, паэт, празаік, гісторык, этнограф Міхась Мялешка нарадзіўся 27 красавіка (9 мая) 1892 года ў вёсцы Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці). З 1910 года жыў у Пецярбургу, працаваў на фабрыцы, уваходзіў у гурток прафесара Б. Эпімах-Шыпілы, што прадвызначыла яго далейшую беларускую дзейнасць. У 1915 годзе М. Мялешка — у Віцебску. Быў адным з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) у горадзе, працаваў у губернскім архіве (1917–1918). Пасля заканчэння археаграфічнага факультэта Маскоўскага археалагічнага інстытута (1921) М. Мялешка пераехаў у Мінск, працаваў у Цэнтральным архіўным упраўленні БССР. З 1923 года — член Інбелкульта. Чытаў курс лекцый па этнаграфіі ў Віцебскім педінстытуце (1923–1924), выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным універсітэце Беларусі (1926–1928). 18 ліпеня 1930 года М. Мялешка быў арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і ў 1931 годзе высланы на 5 гадоў у Самару. Другі раз М. Мялешку арыштавалі ў 1938 годзе. «Следства» доўжылася амаль два гады. Калі высветлілася, што М. Мялешка захварэў на рак, яго адпусцілі паміраць дома.


        Увесь твор у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2019
  • Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2019 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Друкуецца паводле газ. «Вольная Беларусь», 17 жніўня 1917 г., № 14, дзе апублікавана ўпершыню.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org