- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Летам мінулага года ў Шклоўскім раёне на тэрыторыі Гарадзішчанскага сельсавета ужо стваралася “Зона цвярозасці”. Акрамя таго, райвыканкам забараняў рэалізацыю алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў кафэ аграгарадкоў Гарадзішча, Фашчаўка, Славені, Стараселле, Гавяды, а таксама ў кафэ “Стары горад” у Шклове. Абмежаванні дзейнічалі з 21-00 у перадсвяточныя, святочныя, перадвыходныя і выходныя дні. Таксама ў Шклоўскім раёне рэгулярна праводзіліся Дні цвярозасці, аднак нейкая станоўчага эфекту ўсе гэтыя мерапрыемствы не далі. Набольшая колькасць злачынстваў у 2013 годзе зарэгістраваная якраз на тэрыторыях Гарадзішчанскага і Каменалаўскага сельсаветаў: 27 і 22 адпаведна.