- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзіна любіла казаць: “У вярблюда два гарба, Патаму што жызнь барба!” Тадзік слухаў і думаў: “А калі адзін? Ёсць жа вярблюды з адным гарбом. Дык што тады? У жыцці барацьбы няма?” Ён увогуле любіў паразважаць. Не пра нешта там дробнае: ці аспірын дапамагае ад галавы, ці сама яна балець перастае? – а пра жыццё. Яму цяжка было сказаць, як ён пра яго думаў. Неяк так, што не пра аспірын і галаву, а пра іх сувязь. Ну і пра астатнія сувязі. Зноў жа не нейкія там... суседа з суседкай. Не. Пра сувязь каранёў і лісця. Неба і зямлі. Імгнення і вечнасці. Ці вунь пылу і дажджу, які пыл прыбівае... (фрагмент)
   Уся кніга ў адным файле