- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уладзімір Саўчук нарадзіўся ў 1956 годзе ў Кузаве на Падляшшы. Першыя словы па-беларуску напісаў у Пачатковай школе ў мястэчку Чаромха. Па прафесіі - тэхнік-энэргетык. Друкаваўся ў Ніве і калектыўным зборніку Плыву морам майго жыцця. Жыве ў Беластоку. Сябра Беларускага Літаратурнага Аб'яднаньня Белавежа. Піша на польскай і беларускай мовах. Аўтар зборнікаў паэзіі „Што ў сэрцы”, „W gościnie” і „Мой вырай”.