be
pdf

Шыпшына № 7 ліпень 2011

Бюлетэнь Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Пастаўшчына можа ганарыцца тым, што на ёй нарадзіўся чалавек, які зрабіў вялікі, можна сказаць нават, лёсавызначальны ўплыў на жыццёвы шлях і фарміраванне таленту класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Гэта асоба -шляхціц, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, ураджэнец маёнтка Сурвілішкі Зыгмунт Чаховіч. Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя. Вядома, што адной з ліній роду належаў маёнтак Мацкоўцы на Пастаўшчыне, якім род валодаў з 1741 г., атрымаўшы яго ад Сулістроўскіх. Зараз у нашым раёне паселішча з такой назвай няма, але можна меркаваць, што маёнтак знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Мацковічы, якая ляжыць на поўнач ад Камаяў. Пра тое, што там існаваў сядзібны комплекс, нагадвае нетыповая для вясковых паселішчаў планіроўка і сістэма моцна зарослых штучных ставоў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Шыпшына
Выдаўцы і выдавецтвы: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
  • Месца выхаду: Паставы
  • Дата выхаду: 2011-07
  • Рэдактар: Пракаповіч Ігар
  • Выдавец: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
  • Copyright: © 2011 by Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org