be

Сямёнава Ала

Сямёнава Ала

Нарадзілася 9 жніўня 1938 г., у с. Бальшарэцкае Камчацкай вобласьці. У 1944 г. сям’я Алы Сямёнавай вяртаецца ў Беларусь. Ала скончыла сярэднюю школу ў Наваградку ў 1955 г. і паступіла ў Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт. У 1960 г. скончыла філялягічны факультэт БДУ. Потым працавала рэдактарам і старэйшым рэдактарам выдавецтва «Навука і тэхніка». У 1968-1972 гг. была літаратурным супрацоўнікам у прэс-бюлетэні «Служба быту Беларусі», у 1972-1986 гг. — рэдактар, старэйшы рэдактар рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1986 г. працуе літаратурным супрацоўнікам, а з 1987 г. – рэдактар аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Нёман». З 1982 г. сябра Саюза пісьменнікаў СССР. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Сямёнава Ала. Выданьні

У святой краіне выгнання
pdf epub mobi fb2

У святой краіне выгнання

імпрэсіі, адлюстраванні
Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі роздумы пра адухоўленае верай і думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Пачуццё і факт, эстэтычна-філасофскія разважанні і побытавыя замалёўкі, лірычныя споведзі і лёгкая іронія спалучаюцца ў адзіную плынь – спробу спасціжэння Часу і Вечнасці, Гісторыі і Быцця.... Болей »

Перад геніем лёсу
pdf

Перад геніем лёсу

Літаратурныя версіі паводле рэальнага, іррэальнага, дамысленага
Сямёнава Ала

У кнігу ўвайшлі некаторыя творы аўтаркі, што былі замысленыя даўно, займелі магчымасць з’явіцца ў друку толькі ў пасляцэнзуровы час i вызначаюць адметныя творчыя накірункі аўтара. Размова — пра адухоўлепае верай i думкай існаванне чалавека, пра сэнсавыя рытмы жыцця. Роздум i факт, эстэтычна-філасофскія... Болей »

О´Кей!
epub

О´Кей!

Апавяданьні з нізкі „Тайбрэк”
Сямёнава Ала

Ён гаварыў пра Бога. У інтанацыях маналогу-споведзі. Хаця сам ня верыў ні ў Бога, ні ў д’ябла, а толькі ў свой шчасьлівы шанец. Скарыстаць гэты шанец ён умеў — здабыўшы, выдрапаўшы з горла. Ён быў пестуном выпадку. I тыя выпадкі прысьпешваў, прыстасоўваў, выкарыстоўваў. Абставіны — таксама. Гістарычныя... Болей »

Таямніцы пакутны колер
mobi pdf epub fb2

Таямніцы пакутны колер

Эсэ. Апавяданні
Сямёнава Ала

Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца... Болей »

Святло загадкі
pdf epub mobi fb2

Святло загадкі

Імпрэсіі i адлюстраванні
Сямёнава Ала

Кожны з нас — так ці інакш — спасцігае таямніцу Быцця: задумваючыся над вялікай загадкай ці падсвядома далучаючыся да яе. Святло гэтай загадкі — можа, найбольш яркае i незамглёнае ў дзяцінстве i юнацтве. Аде промні таго святла адчуваюцца ўсё жыццё — асабліва калі яно пачыналася ў слынным горадзе Наваградку.... Болей »

Слова сапраўднага лад
pdf epub

Слова сапраўднага лад

Літаратурныя эцюды
Сямёнава Ала

Сённяшні дзень беларускай літаратуры, праблемы узаемаадносін часу і мастацкага пошуку разглядаюцца крытыкам на канкрэтным матэрыяле творчасці беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў — Я. Брыля, І. Шамякіна, П. Панчанкі, М. Танка, І. Чыгрынава, В. Казько, І. Пташнікава, В. Карамазава, А. Кудраўца, Р.... Болей »

Гарачы след таленту
pdf epub mobi fb2

Гарачы след таленту

Літаратурна-крытычныя эцюды
Сямёнава Ала

У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці».... Болей »

Дзеяслоў 75
pdf

Дзеяслоў 75

Літаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 72
pdf

Дзеяслоў 72

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 14
pdf

Дзеяслоў 14

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org