be
pdf

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2015 годзе

Аналітычны агляд

Асноўныя высновы: - далейшая эскалацыя расійска-ўкраінскага крызісу і змены геапалітычнай сітуацыі вакол Рэспублікі Беларусь аказвалі істотны ўплыў на знешнюю і ўнутраную палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама на грамадскую думку на працягу ўсяго 2015 года; - 22 жніўня 2015 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта аб памілаванні былі вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі шасцёра палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч, Ігар Аліневіч і Арцём Пракапенка. У якасці кроку ў адказ ЕС і ЗША прыпынілі дзеянне раней уведзеных у дачыненні да Беларусі абмежавальных санкцый; - вызваленне палітвязняў было ажыццёўлена ўладамі без зняцця судзімасці, што на практыцы азначае наяўнасць рознага роду абмежаванняў іх грамадзянскіх і палітычных правоў (немагчымасць балатавацца на выбарах усіх узроўняў, ажыццяўленне ў дачыненні да іх нагляду), магчымасць прымянення больш жорсткіх захадаў кантролю з боку праваахоўных і судовых органаў на працягу ўсяго перыяду да пагашэння судзімасці. Такім чынам, патрабаванне ЕС аб поўнай рэабілітацыі палітвязняў засталося невыкананым ўладамі краіны;

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр “Вясна”
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2016
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр “Вясна”
  • Copyright: © 2016 by Праваабарончы цэнтр “Вясна”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org