- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінула за тры гады, як «Вожык» выдаў упершыню паэму «Сказ пра Лысую гару». Поспех яе быў фенаменальны: за дзень разышоўся тыраж у 30 тысяч экземпляраў! Чытачы літаральна атакавалі рэдакцыю: чаму такі малы тыраж? Мы вымушаны былі выдаць яшчэ 30 тысяч, якія тут жа разышліся імгненна. Праз нейкі час «Вожык» атрымаў ліст ад аўтара. Падзякаваўшы, Вядзьмак Лысагорскі скрушліва прызнаўся: «Выданнем некаторых раздзелаў з маёй паэмы ты абрадаваў і расчараваў мяне. Паэма па меры яе наііісання дасылалася ў пэўныя ўстановы некалькімі ратамі. Спачатку былі дасланы першыя чатыры раздзелы і «Замест эпілога» ў незакончаным выглядзе. Пазней некаторыя іншыя раздзелы таксама дасылаліся ў тыя ж установы. Цалкам паэма была закончана ўлетку 1975 года і з маім развітальным лістом да чытачоў была таксама даслана ў тыя ж установы. У маім развітальным лісце да чытачоў сказана, што паэма складаецца з раздзелаў: Уступ да другога, дапоўненага выдання. (Валянцін Блакіт)