be
epub

Скокі смерці

Рублеўская Людміла
Гатычны раман

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад смерцю апошняга прычасця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы свіст. У моманты прасвятлення ўсведамлялася, якія халодныя рукі ў тых, хто побач: справа — худы і светлы, як трыснёг, мніх-мінарыт, у бурым плашчы са спічастым каптуром; злева — сівагаловы мечнік Лаўрын, у якога нядаўна памерла ўся сям’я... І ў таго, і ў другога далоні — як ільдзяныя абцугі. Нібыта цябе трымае сама смерць... А хіба не так? Нехта паспрабаў вырваць Анэту з людскога кола... (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Рублеўская Людмiла
  • Дата выхаду: 2021
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Людміла Рублеўская, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Ночы на Плябанскіх млынах. Раман, аповесць, апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. — 256 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org