- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паколькі ў XIX стагоддзі — у пачатку ХХ ст. мясцовай прэсы ў Слоніме не было, “Гродненскія губернскія вѣдомости” застаюцца важнай крыніцай інфармацыі пра жыццё нашага горада і павета. Выданне выходзіла двойчы на тыдзень. У ім змяшчаўся ў асноўным афіцыёз — указы, распараджэнні, пастановы, прызначэнні, статыстычныя звесткі, аб’явы. Была “неафіцыйная частка” газеты, якая выходзіла штотыднёва і мела сваю нумерацыю. У ёй было шмат хронікі, карэспандэнцый, нарысаў, звестак пра мясцовую гісторыю і культуру. У гэтым нарысе мы разгледзім “Гродненскія губернскія вѣдомости” толькі за адзін год — 1905-ы. Гэта быў час, калі ў Расійскай імперыі выбухнула рэвалюцыя. Але на старонках газеты палітычная інфармацыя “фільтравалася”, улады ўсяляк спрабавалі супакоіць насельніцтва, абяцалі “перамены”. Друкавалася шмат даных пра эканоміку краю, пра грамадскае і культурнае жыццё, адукацыю. А яшчэ былі здарэнні, крымінал. Апошняму і прысвечана першая частка. 15 лістапада 1905 года бухгалтар Слонімскага казначэйства Кунаховіч і “прысяжны лічыльнік” Данілюк пайшлі ў мясцовую паштова-тэлеграфную кантору, каб атрымаць “грашовую карэспандэнцыю”. Ім выдалі наяўных грошай 800 рублёў, каштоўныя паперы, дакументы на 12 тысяч рублёў. Усё гэта інкасатары паклалі ў партфель і апоўдні накіраваліся па Апанасаўскай вуліцы ў казначэйства.