be
pdf

Слонімскі край 5 (64) 2021

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і Станіславы Фабішэўскіх. Якім чынам слонімец трапіў у Германію, невядома. Магчыма, быў вывезены нацыстамі. Фота захавалася ў Мемарыяльным музеі Халакоста ў ЗША.* У каментары да яго паведамляецца, што падобныя здымкі публікаваліся ў нейкіх газетах для пошуку сваякоў. Паколькі надпіс на таблічцы выкананы па-польску, значыць сваіх сваякоў ён шукаў у Польшчы. І, відаць, знайшоў, паколькі туды выехаў у лістападзе 1946 года. Праўда, каментатары пішуць: “нарадзіўся… у горадзе Слонім, Польшча”, “вярнуўся ў Польшчу”. Таму нельга выключаць, што Пётр Фабішэўскі мог вярнуцца ў СССР. Што здарылася з бацькамі слонімца? У спісах рэпрэсаваных савецкімі ўладамі іх знайсці не ўдалося. Ёсць іншая сям’я Фабішэўскіх, высланая ў 1940 годзе ў Расію з Басінаў (рэабілітаваная ў 1994-м). Адтуль жа была выслана Мечыслава Ласота.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2021-05-01
  • Copyright: © 2021 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org