- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч. Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай і савецкай Расіяй ды працягвала ўзброеную барацьбу супраць бальшавікоў. Яна для Ксяневіча скончылася трагічна — арышт, смяротны прысуд, заменены Пра зялёнадубца Уладзіміра Ксяневіча турэмным зняволеннем, жыццё пад кантролем савецкіх спецслужбаў, зноў арышт і зноў смяротны прысуд… Біяграфію Уладзіміра Ксяневіча напісала гісторык Ніна Стужынская. Яна працавала з яго крымінальнай справай, кантактавала са сваякамі. Гэты тэкст Стужынская даслала для публікацыі ў “СК”. У жнівеньскім нумары змешчана яго першая частка. красавіку мінулага года падараваў радасць нечаканага адкрыцця. Чалавек з расійскага далёка назваўся Юрыем Каюковым. Як высветлілася з размовы, інтэрнет дапамог яму знайсці ўзгадкі пра родных з Беларусі. Ен зацікавіўся той часткай гісторыі краіны, у якую патрапіў яго дзед, Уладзімір Францавіч Ксяневіч-Грач. У выніку нашага супрацоўніцтва з кавалачкаў, вядомых кожнаму з нас паасобку, склалася больш менш праўдзівая карціна жыцця зялёнадубца атамана Грача. Сваю частку яго гісторыі я здабыла дастаткова даўно, у “ліхія” і вольныя 90-я, якія абрынулі архіўныя заслоны.