be
pdf

Слонімскі край 1 (11) 2017

Краязнаўчы бюлетэнь

Наш краязнаўчы бюлетэнь распачынае свой другі год выдання. Спадзяемся, што ён будзе для нас больш спрыяльным, чым папярэдні. Без тэхнічных збояў, без нявыхаду нумароў, як атрымалася ў снежні 2016-га. У працы рэдакцыі працягваюць браць удзел людзі, для якіх “СК” — сапраўды важны праект. “Слонімскі край” не стаіць на месцы, мы будзем працаваць над паляпшэннем, як знешняга выгляду выдання, так і яго зместу. У 2017 годзе пачнем друкаваць нарыс пра гісторыю слонімскага спорту ў міжваенны час (у 1920-1930-я гады), адкрыем невядомыя прозвішчы спартсменаў, трэнераў, суддзяў. Працягнем публікаваць цікавыя археалагічныя і гістарычныя матэрыялы з архіву краязнаўца Васіля Супруна. У “СК” з’явяцца чарговыя падборкі архіўных дакументаў пра Слонімшчыну падчас Другой сусветнай вайны, у тым ліку па “Якімавіцкай справе”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Слонімскі край
  • Месца выхаду: Слонім
  • Дата выхаду: 2017-01
  • Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей
  • Copyright: © 2017 by Слонімскі край
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org