- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая таямнічая гісторыя адбылася на пачатку Другой сусветнай вайны. У першыя тыдні верасня 1939 года Слонімшчына яшчэ была пад польскай уладай. Нашыя землякі ў складзе польскага войска ўдзельнічалі ў абарончых баях з нямецкім агрэсарам. Слонім апынуўся ў глыбокім тыле, у горадзе заставаліся толькі нязначныя падраздзяленні 79-га і 80-га пяхотных палкоў, але актыўна праходзіла падрыхтоўка рэзервістаў.