- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлета Слонім атрымаў рэдкі шанец вырашыць некалькі праблем, якія засталіся нам яшчэ з ХХ стагоддзя. І ўсё дзякуючы рэспубліканскаму святу — Дню беларускага пісьменства і друку. Справа з помнікам Льву Сапегу ўжо вырашана. Другая справа не менш важная, яна непасрэдна звязана з першай. Помнік мусіць быць усталяваны на Тэатральнай плошчы, якая на сённяшні дзень мае назву плошчы Леніна. Такое перайменаванне ў цяперашняй Беларусі справа выключная, але магчымая. У Мінску плошча Леніна калісьці стала плошчай Незалежнасці. У райвыканкам перадалі подпісы з просьбай разгледзець пытанне перайменавання на тапанімічнай камісіі. На сайце “раёнкі” прайшло галасаванне наконт назвы плошчы. Пасля гэтага сумненняў у пазіцыі мясцовых чыноўнікаў ужо няма.