- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У 1981-1982 гадах супрацоўнікі Рэспубліканскага музея атэізма і гісторыі рэлігіі ў Гродне (цяпер — Музей гісторыі рэлігіі) правялі шэраг экспедыцый па даследаванні сакральнага мастацтва Гродзеншчыны. Былі даследаваны 128 храмаў Гродзенскай вобласці, сярод якіх 13 на тэрыторыі Слонімскага раёна. Па выніках быў складзены “Спіс помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца ў культавых будынках Рымска-каталіцкай і Рускай праваслаўнай Цэркваў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, рэкамендаваных да пастаноўкі на ўлік”.