- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці не лепей было-б, каб нам, брацця, пачаць старадаўнымі словы тужліву аповесць аб паходзе Ігаравым, Ігара Святаслаўліча? Дый пачаціся песні той сягачасным ладам, а не складам Баянавым. Баян бо чарадзейны, калі каму песню хацеў утварыці, то расцякаўся мысляй па дзераву, воўкам шэрым па полі, арлом сізым пад воблакі. Помнячы бо, скажам, даўных часаў разруху, выпушчаў дзесяць сокалаў на лебедзяў стада, а якую з іх дагоніваў сокал, тая першая песню пяяла старому Яраславу ці харобраму Імсціславу, што зарэзаў Радзедзю перад войскам касожынскім, або краснаму Раману Святаслаўлічу.