- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адной з найважнейшых задач, якія ўскладзены на кожнае пакаленне людзей, з'яўляецца належнае і адказнае выхаванне моладзі. У цяперашні час паскораных культурных перамен яна становіцца чымсьці сапраўды актуальным. У гэтай вялікай задачы выхавання моладзі прысутнічае таксама Касцёл, які жадае суправаджаць усіх маладых людзей у адкрыцці годнасці, паклікання і канчатковай мэты іх жыцця. Святы Айцец Францішак у сваім навучанні вельмі часта заахвочвае маладзёнаў не баяцца слухаць Святога Духа, які падказвае ім адважныя рашэнні, і не марудзіць, калі сумленне патрабуе рызыкаваць, каб ісці за Настаўнікам. Ахінём палымянай малітвай моладзь нашай дыяцэзіі, каб яна магла развіваць усё тое, што з'яўляецца багаццем яе жыцця, і знайсці тых, хто ёй у гэтым дапаможа!