- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Павел Грэсь нарадзіўся ў 1983 годзе, пражывае ў Гарадку, што непадалёку ад Беластока. Закончыў ён факультэт артмедыяў варшаўскай Акадэміі мастацтваў, у якой абараніў дыплом пад кірункам праф. Гжэгажа Кавальскага. Закончыў таксама вучобу па фатаграфіі ў Інстытуце творчай фатаграфіі ў Шлёнскім універсітэце ў Апаве (Чэхія) ды інафарматыку ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Ён старанна выкарыстоўвае медыум фатаграфіі, якое спалучае з элементамі відэаарта. У 2013-2016 гадах кіраваў Фондам Віла Сакрата у Крынках.