Слухаем казкі Ўладзіміра Караткевіча ад праекта «Беларуская літаратура»!
2023-12-26 20:26
Цудоўная навінка ад нашых калег, якая дапаможа стварыць утульную атмасферу ў гэтыя святочныя дні.
Кожная зямля расказвае свае сакрэты найперш праз казкі — бо казка жыве даўным-даўно, і ўсё пра нас ведае, якімі мы былі калісь і якімі будзем на тысячу год наперад. Асабліва калі іх перакажа такі чуйны да голасу зямлі аўтар —
Уладзімір Караткевіч.
Агучыла каманда праекта
«Беларуская літаратура», а знайсці і
паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!