Слухаем «Захоп Беларусі марсіянамі» Алеся Аркуша!
2024-01-24 22:27
Твор, які, нягледзячы на назву, не з’яўляецца навуковай фантастыкай — і, на жаль, пераклікаецца з нашай супольнай сучаснасцю.
Падзеі ў
рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты
Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі.
У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…
Упершыню твор прагучаў на хвалях
Радыё Рацыя, а цяпер яго можна паслухаць на любой зручнай вам пляцоўцы.