- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Службы нерухомым сьвятам і сьвятым – адна з найраспаўсюджаных тэмаў шмятлікіх рукапісных богаслужбовых зборнікаў ад ХІ ст., якія паходзяць з розных княстваў Кіеўскай Русі. Менавіта з даступных нам зборнікаў ХІІІ – XVII ст. мы ўзялі шэраг трапароў і кандакаў беларускім сьвятым: сьвяціцелю Кіпрыяну, сьв. Алегу Бранскаму, зв. Хартыны, сьв. Елісею Лаўрышэўскаму, Апанасу Берасьцейскаму, сьвц. Лаўрына і некаторым іншым. Натуральна, што пры перакладзе былі заменены некаторыя назвы і звароты (руські – беларускі; Літва – Беларусь), але агульны тэкст заставаўся нязьменым. Пэўную праблему складаў месяцаслоў дадзенага выданьня. А менавіта адзначэньня некаторых памяцей сьвятым. Тут мы кіравалісь найперш Супрасльскім месяцасловам другой паловы XVI ст. і “Саборнікам дванадцаці месяцаў” Кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы. Гэтыя календары маюць амаль поўнае падабенства, што дае падставы зрабіць вынік аб іх як узорных дзеля Беларускае праваслаўнае Царквы XVI – пршае паловы XVIІ ст. Менавіта прысутнасьцю альбо адсутнасьцю памяці і службы ў разглядаемых вышей царкоўных каяндарах кіравалісь і мы, складаючы дадзены зборнік. (з Пасьляслоўя)